Саміт ЭЗ адзінагалосна прыняў асноўныя прынцыпы па пытаньні брэксіту
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        29.04.2017 14:32
                    
                                 
                
                
                    Паведаміў аб гэтым на Twitter старшыня Эўрапейскай рады Дональд Туск.
                
                
                    
                        
Старшыня Эўрапейскай Рады Дональд Туск (справа) гутарыць з прэзыдэнтам Балгарыі Руменам Радзевым (зьлева) Брусэль 29.04.2017EPA/VIRGINIA MAYO / POOL
                     
                
                
                
               
                
                         Прыкладна праз 30 хвілін пасьля пачатку перамоў кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў 27 краін ЭЗ прынялі асноўныя прынцыпы для перамоваў па выхадзе Вялікабрытаніі з ЭЗ.
Як паведаміў кіраўнік Эўрапейскай Рады Дональд Туск, рашэнне было прынята адзінагалосна.
«Справядлівы й раўнапраўны палітычны мандат ЭЗ -27 для перамоваў аб брэксіце гатовы» - напісаў Дональд Туск на Twitter. Такое хуткае прыняцьце дакумэнта стала магчымым, дзякуючы таму, што прадстаўнікі ўрадаў падрыхтавалі яго раней. Працы над асноўнымі прынцыпамі  працягваліся месяц.
Сёньня ў Брусэлі праходзіць гістарычны саміт Эўразьвязу, бо ўпершыню  без Вялікабрытаніі.
Старшыня Эўрапейскай рады Дональд Туск сказаў, што пасьля брэксіта ЭЗ хоча захаваць блізкія адносіны з Вялікабрытаніяй.
яс