Logo Polskiego Radia
Print

ЭЗ заклікае Беларусь увесьці мараторый на сьмяротнае пакараньне

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 07.05.2017 08:11
Падставай для заявы стала прывядзеньне ў выкананьне прысуду гамельчуку Сяргею Вострыкаву.
Photo: spring96.org

Эўразьвяз заклікае Беларусь неадкладна ўвесьці мараторый на сьмяротнае пакараньне. Адпаведную заяву па гэтай справе разьмясьціў прадстаўнік Эўрапейскай службы зьнешніх дзеяньняў.

У заяве адзначаецца, што факты прымяненьня сьмяротнага пакараньня ў Беларусі „ідуць насуперак заяўленай гатоўнасьці Беларусі супрацоўнічаць зь міжнароднай супольнасьцю, у тым ліку з Эўрапейскім Зьвязам, па гэтым пытаньні й разгледзець пытаньне аб увядзеньні мараторыя на прымяненьне сьмяротнага пакараньня”.

„Эўрапейскі Зьвяз заклікае Беларусь, адзіную краіну Эўропы, дзе дагэтуль прымяняецца сьмяротнае пакараньне, перагледзець іншыя сьмяротныя прысуды й неадкладна прыняць мараторый на сьмяротнае пакараньне ў якасьці першага кроку да яго адмены”, — гаворыцца ў заяве.

Падставай для заявы стала прывядзеньне ў выкананьне прысуду гамельчуку Сяргею Вострыкаву. У 2016 годзе ён быў прызнаны вінаватым у жорсткім забойстве дзьвюх жанчын, згвалтаваньні й выкраданьні. Пра выкананьне прысуду паведамілі ягоным сваякам.

svaboda.org/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт