Logo Polskiego Radia
Print

Анджэй Дуда наведаў завод па зборцы трактароў Ursus у Этыёпіі

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 08.05.2017 10:26
Кошт кантрактаў у Этыёпіі на працягу апошніх чатырох гадоў складае 110 мільёнаў даляраў.
Анджэй Дуда на трактарным заводзе ў этыёпскім горадзе Адама.Анджэй Дуда на трактарным заводзе ў этыёпскім горадзе Адама.PAP/Leszek Szymański

Этыёпскі зборачны завод у горадзе Адама наладзіў супрацоўніцтва з польскай кампаніяй Ursus у 2013 года. Этыёпскі трактарны завод складае каля паўтысячы трактароў у год, якія прадаюцца мясцовым фэрмэрам.

Як сказаў генэральны дырэктар Ursus Караль Зарайчык (Karol Zarajczyk), Афрыка, у якой дамінуе сельская гаспадарка, зьяўляецца адным зь лепшых рынкаў для польскіх трактароў.

Кантракт Ursusa ў Адаме заканчваецца ў гэтым годзе. Як кіраўніцтва этыёпскай так і польскія дыпляматы спадзяюцца, што візыт прэзыдэнта Польшчы дапаможа пераканаць мясцовыя кампаніі да новых кантрактах.

Анджэй Дуда падкрэсьліў, што Афрыка зьяўляецца добрым месцам для інвэстыцый польскіх кампаній.

«Гэта ўпісваецца ў праграму Міністэрства замежных спраў для польскага бізнэсу «Go Africa». Я хацеў бы, каб у рамках гэтай праграмы, як мага больш польскіх кампаній пацікавілася афрыканскім рынкам, – сказаў прэзыдэнт.

Паводле ацэнак кіраўніцтва Ursus, кошт кантрактаў у Этыёпіі на працягу апошніх чатырох гадоў складае 110 мільёнаў даляраў.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт