Польшча асудзіла ракетнае выпрабаваньне Паўночнай Карэі
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
14.05.2017 14:18
Карэйская Народна-дэмакратычная Рэспубліка сёньня правяла выпрабаваньне балістычнай ракеты новага тыпу.
PAP/Paweł Kula
МЗС Польшчы асудзіла ракетнае выпрабаваньне Карэйскай Народна-дэмакратычнай Рэспублікі. У заяве МЗС напісаў, што дзеяньні ўладаў у Пхеньяне ўяўляюць пагрозу для міру і бясьпекі ў рэгіёне і міжнароднай сыстэмы не распаўсюджваньня і кантролю над узбраеньнямі.
Камуністычная Карэя, верагодна, правяла выпрабаваньне ракеты новага тыпу. Па дадзеных амэрыканскіх крыніц, гэта можа быць міжкантынэнтальная ракета.
Паводле японскіх крыніц, ракета праляцела каля 400 кілямэтраў, дасягаючы вышыю больш за 2000 кілямэтраў.
яс