Logo Polskiego Radia
Print

Амэрыка гуляецца з кліматам

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 02.06.2017 12:39
Дональд Трамп заблякаваў удзел ЗША ў Парыскіх кліматычных пагадненьнях.
Foto: MARISCAL/PAP/EPA.

Амэрыканскі прэзыдэнт прыняў рашэньне, якое шкодзіць паразуменьню з бліжэйшымі саюзьнікамі. Прэзыдэнт Злучаных Штатаў выйшаў з Парыскай дамовы, згодна зь якой амаль дзьвесьце краін абавязаліся скараціць выкіды вуглякіслага газу ў атмасфэру.

На рашэньне прэзыдэнта паўплывалі найважнейшыя кангрэсмэны ад Рэспубліканскай партыі, сярод іх сэнатар Рэнд Пол. Прычына, непакой, што новае права прычыніцца да страты шасьці з паловай мільёнаў працоўных месцаў.

Дональд Трамп таксама заявіў, што ЗША заблякуюць усе фінансавыя ўліваньні ў кліматычны фонд Арганізацыі Абʼяднаных Нацый, паколькі гэта занадта дорага для краіны. У адказ на гэта 25 буйных амэрыканскіх карпарацый заявіла, што будуць ігнараваць рашэньне Трампа і будуць прытрымлівацца пагадненьняў з Парыжа.

Рашэньне амэрыканскага прэзыдэнта не было нечаканасьцю. Цягам некалькіх дзён амэрыканскія СМІ, спасылаючыся на свае крыніцы ў Белым доме, пісалі, што прэзыдэнт абмяркоўвае дадзенае рашэньне.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт