Logo Polskiego Radia
Print

Кале: імігранты прычыніліся да сьмерці кіроўцы польскага фургона

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 20.06.2017 12:37
Да ДТЗ прычыніліся мігранты, якія стварылі на праязной частцы аўтастрады перашкоду.
PAP/EPA/GUY DROLLET

Кале: імігранты прычыніліся да сьмерці кіроўцы польскага фургона
Да ДТЗ прычыніліся мігранты, якія збудавалі на праязной частцы аўтастрады перашкоду.
Кіроўца, зарэгістраванага ў Польшчы фургона Renault Master, загінуў у выніку аварыі недалёка ад францускага горада Кале. ДТЗ адбылося з-за нелегальных мігрантаў, якія заблякавалі дарогу. Гэта першы такі выпадак.
Аварыя - як інфармуе партал Le VOIX Du Nord - адбылася каля чацьвёртай раніцы ў аўторак.
Кіроўца аднаго з аўтамабіляў, якія рухаліся па аўтастрадзе А16, не заўважыў на праязной частцы дарогі перашкоды. Яе збудавалі мігранты, якія шукалі спосабаў перабрацца з Францыі ў Вялікабрытанію.
Кіроўца рэзка затармазіў, у выніку чаго машыны, якія ехалі ззаду сутыкнуліся.
Кіроўца, зарэгістраванага ў Польшчы фургону, які сутыкнуўся з фурай загінуў на месцы. Пакуль не было пацьверджана, што ён быў палякам.
Па ДТЗ было ўзбуджанае расьсьледаваньне. Затрымалі дзевяцярых мігрантаў, якія паходзяць з Эрытрэі, паведаміў партал радыё Europe1.
МЗС Польшчы правярае інфармацыю пра аварыю.
аз

Кіроўца зарэгістраванага ў Польшчы фургона Renault Master, загінуў у выніку аварыі недалёка ад францускага горада Кале. ДТЗ адбылося з-за нелегальных мігрантаў, якія заблякавалі дарогу. Гэта першы такі выпадак.

Аварыя, як інфармуе партал Le VOIX Du Nord, адбылася каля чацьвёртай раніцы ў аўторак.

Кіроўца аднаго з аўтамабіляў, якія рухаліся па аўтастрадзе А16, не заўважыў на праязной частцы дарогі перашкоды. Яе стварылі мігранты, якія шукалі спосабаў перабрацца з Францыі ў Вялікабрытанію.

Кіроўца рэзка затармазіў, у выніку чаго машыны, якія ехалі ззаду, сутыкнуліся.
Кіроўца зарэгістраванага ў Польшчы фургону, які сутыкнуўся з фурай загінуў на месцы. Пакуль не было пацьверджана, што ён быў палякам.

Па ДТЗ было ўзбуджанае расьсьледаваньне. Затрымалі дзевяцярых мігрантаў, якія паходзяць з Эрытрэі, паведаміў партал радыё Europe1.

МЗС Польшчы правярае інфармацыю пра аварыю.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт