Дональд Трамп раіць паліцыянтам больш жорстка дзейнічаць пры затрыманьні
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
29.07.2017 09:12
Прэзыдэнт ЗША заявіў, што лічыць нармальным больш жорсткае абыходжаньне з затрыманымі.
Дональд Трамп на сустрэчы з паліцэйскіміPAP/EPA/JUSTIN LANE
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заклікаў паліцэйскіх ня цацкацца зь людзьмі пры затрыманьнях. Выступаючы перад паліцэйскімі ў прыгарадзе Нью-Ёрка, Трамп заўважыў, што ён лічыць нармальным больш жорсткае абыходжаньне з затрыманымі, напрыклад, калі іх бʼюць галавой аб паліцэйскую машыну.
Прэзыдэнт сказаў таксама, што паліцыянтам ня варта быць занадта абыходлівымі, калі яны запіхваюць злачынцаў у паліцэйскі фургон.
Заява Трампа на мерапрыемстве з удзелам некалькіх сотняў паліцыянтаў і грамадзянскіх асоб была сустрэта радасьцю й скандаваньнем «ЗША, ЗША». Трамп таксама назваў членаў некаторых банд жывёламі й паабяцаў паліцыі сваю 100-працэнтную падтрымку ў адрозьненьні ад мінулых часоў.
У сацыяльных сетках заява Трампа й радасьць паліцэйскіх была сустрэта як рэзкай крытыкай, так і адабрэньнем. Крытыкі лічаць незразумелым той факт, што прэзыдэнт адкрыта заклікае супрацоўнікаў сіл правапарадку да праявы насільля.
У ЗША вялікай праблемай зьяўляецца перавышэньне паліцэйскімі сваіх паўнамоцтваў, у першую чаргу ў дачыненьні да чарнаскурых і лацінаамэрыканцаў. У рэдкіх выпадках паліцэйскіх прыцягваюць да адказнасьці за гэта.
корреспондент/вс