Logo Polskiego Radia
Print

У швайцарскім Залатурне беларусы ўсталююць помнік Т. Касьцюшку (Відэа)

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 07.08.2017 14:36
  • Залатурн.mp3
Бронзавы помнік зьявіцца ў 200 гадавіну з дня сьмерці героя.
Беларускае аб'яднаньне ў Швайцарыі

Да 200-годзьдзя з дня сьмерці Тадэвуша Касьцюшкі ў швайцарскім горадзе Залатурн будзе ўсталяваны помнік герою. У гэтым горадзе Касьцюшка некаторы час жыў і памёр. Ідэя належала беларускаму амбасадару ў Швайцарыі Андрэю Кулажанку, а рэалізацыя стала магчымай дзякуючы намаганьням Асацыяцыі беларусаў Швайцарыі.
Адным з ініцыятараў усталяваньня помніка нацыянальнаму герою Беларусі, Польшчы і ЗША зьяўляецца намесьнік старшыні Асацыяцыі беларусаў Швайцарыі Аляксандар Сапега.
Ён расказвае, што асацыяцыя ўжо два гады працуе над тым, каб адкрыць помнік. Урачыстасьць плянуецца на 15 ці 21 кастрычніка. Дата будзе ўдакладнена.
А. Сапега: Ідэя паставіць помнік Тадэвушу Касьцюшку нарадзілася ў 2010 годзе. Гэтым пачаў займацца былы амбасадар РБ Андрэй Кулажанка. На жаль, ён не пасьпеў завершыць ідэю. Перад ад’ездам у Беларусь ён запытаўся ў Асацыяцыі, ці яна не была б гатовая заняцца гэтым. Праца была арганізаваная так, каб помнік адкрыць у гэтым годзе, у 200 гадавіну з дня сьмерці Касьцюшкі. Дызайн распрацоўваў я з мастаком.
Аляксандар Сапега пакуль не раскрывае імя мастака. Вядома, што помнік рабілі ва Ўкраіне. Гэта будзе бронзавая постаць, вышынёй 181 сантымэтар.
На адкрыцьці помніка будзе прысутнічаць гарадзкая ўлада Залатурна, дзе, дарэчы, ёсьць дом-музэй Тадэвуша Касьцюшкі. Чакаюцца госьці з амэрыканскай і польскай амбасад, беларусы зь іншых краін. У цяперашні момант таксама ўзгадняецца канкрэтнае месца, дзе будзе ўсталяваны помнік.
У далучаным гукавым файле поўная размова з Аляксандрам Сапегам, які таксама расказвае пра дзейнасьць Асацыяцыі беларусаў Швайцарыі.

Да 200-годзьдзя з дня сьмерці Тадэвуша Касьцюшкі ў швайцарскім горадзе Залатурн будзе ўсталяваны помнік герою. У гэтым горадзе Касьцюшка некаторы час жыў і памёр. Ідэя належала беларускаму амбасадару ў Швайцарыі Андрэю Кулажанку, а рэалізацыя стала магчымай дзякуючы намаганьням Аб'яднаньню беларусаў Швайцарыі.

Адным з ініцыятараў усталяваньня помніка нацыянальнаму герою Беларусі, Польшчы і ЗША зьяўляецца намесьнік старшыні Аб'яднаньня беларусаў Швайцарыі Аляксандар Сапега.Ён расказвае, што асацыяцыя ўжо два гады працуе над тым, каб адкрыць помнік. Урачыстасьць плянуецца на 15 ці 21 кастрычніка. Дата будзе ўдакладнена.

А. Сапега: Ідэя паставіць помнік Тадэвушу Касьцюшку нарадзілася ў 2010 годзе. Гэтым пачаў займацца былы амбасадар РБ Андрэй Кулажанка. На жаль, ён не пасьпеў завершыць ідэю. Перад ад’ездам у Беларусь ён запытаўся ў аб'яднаньня, ці яна не была б гатовая заняцца гэтым. Праца была арганізаваная так, каб помнік адкрыць у гэтым годзе, у 200 гадавіну з дня сьмерці Касьцюшкі. Дызайн распрацоўваў я з мастаком.

Аляксандар Сапега пакуль не раскрывае імя мастака. Вядома, што помнік рабілі ва Ўкраіне. Гэта будзе бронзавая постаць, вышынёй 181 сантымэтар.

На адкрыцьці помніка будзе прысутнічаць гарадзкая ўлада Залатурна, дзе, дарэчы, ёсьць дом-музэй Тадэвуша Касьцюшкі. Чакаюцца госьці з амэрыканскай і польскай амбасад, беларусы зь іншых краін. У цяперашні момант таксама ўзгадняецца канкрэтнае месца, дзе будзе ўсталяваны помнік.

У далучаным гукавым файле поўная размова з Аляксандрам Сапегам, які таксама расказвае пра дзейнасьць Аб'яднаньня беларусаў Швайцарыі.


ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт