Logo Polskiego Radia
Print

Грамадзяне Нямеччыны пакараныя за зьнішчэньне польскага сьцяга

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 09.08.2017 12:25
Падчас затрыманьня мужчыны знаходзіліся пад моцным узьдзеяньнем алькаголю.
pixabay.com/CC0 Public Domain

Грамадзяне Нямеччыны пакараныя за зьнішчэньне польскага сьцяга
Падчас затрыманьня мужчыны знаходзіліся пад моцным узьдзеяньнем алькаголю.
Год турэмнага зьняволеньня з адтэрміноўкай на 2 гады й па 10 тысяч злотых штрафу – такім чынам былі пакараныя трое нямецкіх грамадзян, якія сарвалі й растапталі польскі сьцяг. Немцы былі адпушчаныя дадому ў сувязі з тым, што прызналі сваю віну, раскаяліся й пагадзіліся на вызначанае пракурорам пакараньне.
Ноччу ў панядзелак супрацоўнікі сталічнай паліцыі затрымалі траіх мужчынаў- грамадзянаў Нямеччыны. Некалькі хвілінаў раней яны сарвалі з аднаго з будынкаў польскі сьцяг, ударалі ім у дарожныя знакі й на канец стапталі яго.
Як паведаміў прэс-сакратар Варшаўскай акруговай пракуратуры пракурор Лукаш Лапчыньскі (Łukasz Łapczyński), падчас затрыманьня двое з мужчынаў знаходзіліся пад моцным узьдзеяньнем алькаголю.
Грамадзяне Нямеччыны папрасілі прабачэньня за свае паводзіны.
аз

Год турэмнага зьняволеньня з адтэрміноўкай на 2 гады й па 10 тысяч злотых (каля 2,5 тысяч эўра) штрафу – так былі пакараныя трое нямецкіх грамадзян, якія сарвалі й растапталі польскі сьцяг. Немцы былі адпушчаныя дадому ў сувязі з тым, што прызналі сваю віну, раскаяліся й пагадзіліся на вызначанае пракурорам пакараньне.

Ноччу ў панядзелак супрацоўнікі сталічнай паліцыі затрымалі траіх мужчын - грамадзянаў Нямеччыны. Некалькі хвілінаў раней яны сарвалі з аднаго з будынкаў польскі сьцяг, білі ім у дарожныя знакі, а напрыканцы патапталіся па ім.

Як паведаміў прэс-сакратар Варшаўскай акруговай пракуратуры пракурор Лукаш Лапчыньскі (Łukasz Łapczyński), падчас затрыманьня двое з мужчынаў знаходзіліся пад моцным узьдзеяньнем алькаголю.

Грамадзяне Нямеччыны папрасілі прабачэньня за свае паводзіны.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт