Logo Polskiego Radia
Print

За «Белсат» можа ўступіцца Яраслаў Качыньскі

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 30.08.2017 14:53
МЗС Польшчы хоча спыніць фінансаваньне тэлеканалу, супраць гэтай ідэі выступаюць прэм’ер, і, магчыма, шэф кіроўнай партыі Польшчы.
Старонка газэты Fakt. Старонка газэты Fakt. Fakt/Aliaksandr Papko/radyjo.net

Міністэрства замежных справаў Польшчы спыняе фінансаваньне тэлеканалу «Белсат», а ўмовай вяртаньня падтрымкі ставіць сыход дырэктара тэлеканалу Агнешкі Рамашэўскай. Пра гэта паведаміў папулярны польскі таблёід Fakt.

Але гэта не азначае, што бітва за беларускамоўны тэлеканал прайграная. За «Белсат» заступілася прэм’ер Польшчы Бэата Шыдла. Магчыма, у абарону тэлеканалу выступіць і старшыня кіроўнай партыі «Права й справядлівасьць» Яраслаў Качыньскі.

«Тэлеканал «Белсат» зьяўляецца вельмі важным праектам […]. Яго неабходна падтрымліваць і павялічыць фінансаваньне. Усе іншыя крокі былі б памылкай. А спадарыня Агнешка Рамашэўска зьяўляецца выдатным кіраўніком!» – заявіў прадстаўнік адміністрацыі прэм’ера Адам Ліпіньскі, які адначасова зьяўляецца адным з галоўных паплечнікаў Яраслава Качыньскага.

«Верыць ў шчырыя намеры Лукашэнкі, – гэта значыць паводзіць сябе абсалютна безадказна», – цытуе газэта словы Адама Ліпіньскага.

Fakt/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт