Logo Polskiego Radia
Print

Улады Варшавы плянуюць паставіць у сталіцы пераносныя модульныя паркінгі

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 28.09.2017 16:56
Яны зробленыя зь лёгкіх матэрыялаў, іх можна лёгка складваць, раскладваць і пры неабходнасьці пераносіць у іншае месца.
youtube.com/screen

Улады Варшавы плянуюць паставіць у сталіцы пераносныя модульныя паркінгі. Варшаўскае ўпраўленьне гарадзкога транспарту абʼявіла тэндэр на стварэньне тэхнічнай дакумэнтацыі згаданай інжынэрнай канструкцыі.

Пераносны модульны паркінг нагадвае дзіцячы канструктар: ён зроблены зь лёгкіх матэрыялаў, яго можна лёгка складваць, раскладваць і пры неабходнасьці пераносіць у іншае месца.

Згодна з заказам варшаўскай мэрыі, паркінг павінен мець дах, ад двух да чатырох узроўняў, тэхнічныя памяшканьні, туалет, а таксама падʼездныя шляхі й месца для манэўраў. Некаторыя абʼекты будуць мець месцы для стаянкі матацыклаў, ровараў і электракараў з магчымасьцю зарадкі. Пакуль невядома, колькі абʼектаў горад плянуе заказаць.

Мэрыя Варшавы пры тэндэры супрацоўнічае з навукоўцамі Варшаўскага палітэхнічнага ўнівэрсытэта.

вс

на фота: падобныя паркінгі зьявяцца ў Варшаве

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт