ЭК папярэдзіла 9 краін за альтэрнатыўнае паліва
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
04.10.2017 14:24
Гаворка ідзе пра зарадныя станцыі для электратранспарту, пункты запраўкі газам і вадародам.
Aliaksandr Papko/radyjo.net
Эўрапейская камісія аднавіла ціск на 9 краін ЭЗ, у тым ліку на Польшчу, з нагоды неажыцьцяўленьня палажэньняў, якія тычацца разьвіцьця інфраструктуры для альтэрнатыўных відаў паліва. Гэта ўжо другое папярэджаньне ў гэтай справе.
Цяпер урад у Варшаве мае два месяцы, каб выканаць палажэньні, у адваротным выпадку Камісія накіруе скаргу ў Суд Эўрапейскага Зьвязу ды можа запатрабаваць фінансавыя санкцыі. Польшча павінна была выканаць правілы ў мінулым годзе да лістапада.
Брусэль патрабуе ад дзяржаў-членаў стварыць адпаведную альтэрнатыўную інфраструктуру, у тым ліку зарадныя станцыі для электрычных транспартных сродкаў і пункты запраўкі прыродным газам і вадародам
яс