Самалі: у выніку выбухаў у Магадышу загінула больш за 276 чалавек
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
16.10.2017 09:01
Суботнія тэракты былі беспрэцэдэнтнымі, прэзыдэнт краіны абвясьціў трохдзённую нацыянальную жалобу.
PAP/EPA/SAID YUSUF WARSAME
Самалі: у выніку выбухаў у Магадышу загінула больш за 230 чалавек
У суботнім падвойным тэракце ў сталіцы Самалі загінула прынамсі 231 асоба, а 276 параненыя. У Магадышу выбухнулі два аўтамабілі. Колькасьць ахвяр, хутчэй за ўсё, будзе расьці.
Многіх ахвяр яшчэ не ўдалося распазнаць, не вядома, ці пад развалінамі нікога не засталося.
Прэзыдэнт краіны абвясьціў трохдзённую нацыянальную жалобу.
Пакуль ніхто не ўзяў на сябе адказнасьць за тэракты, аднак самалійскі ўрад абвінаваціў у іх экстрэмісцкую арганізацыю аль-Шабаб, зьвязаную з аль-Каідай, якая звычайна адказвае за тэракты ў Самалі. Памер суботніх тэрактаў у краіне быў беспрэцэдэнтны.
…..
У суботнім падвойным тэракце ў сталіцы Самалі загінулі прынамсі 276 чалавек, а 300 параненыя. У Магадышу выбухнулі два аўтамабілі. Колькасьць ахвяр, хутчэй за ўсё, будзе расьці.

ав