У Польшчы злавілі вялізнага сома (ФОТА)
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        17.10.2017 19:14
                    
                                 
                
                
                    Даўжыня рыбы – каля 3 м, а вага – больш за 105 кг. 
                
                
                    
                         фота: Wiadomości Wędkarskie
фота: Wiadomości Wędkarskie
                     
                
                
                
               
                
                         Паляк Уладзіслаў Бомбік злавіў у Рыбніцкім возеры (Верхняя Сілезія ў паўднёва-заходняй Польшчы) гіганцкага сома і ўстанавіў новы рэкорд краіны. Даўжыня сома – 295 см, а вага – 105,5 кг. У якасьці прынады рыбак выкарыстаў 25-сантымэтровае філе ляшча.
Папярэдне гіганцкі сом быў злоўлены ў 2012 годзе таксама ў Рыбніцкім возеры: яго даўжыня складала 254 см, а вага – 105 кг.
Сом быў злоўлены на вуду. Уладзіслаў Бомбік пры дапамозе яшчэ аднаго рыбака выцягвалі рыбу з вады 30 хвілін.
Рыба ў Рыбніцкім возеры мае добрыя ўмовы для існаваньня, таму што возера зьяўляецца штучным вадасховішчам, створаным для патрэбаў адной з буйнейшых у Польшчы цеплаэлектрастанцый «Рыбнік». Прадпрыемства часта скідвае ў вадасховішча цёплую ваду, што стварае лепшыя ўмовы для пражываньня рыбы.
У Рыбніцкім возеры ня раз устанаўліваліся рэкорды па памеры вылаўленай рыбы. Так, у 2007 годзе ў вадасховішчы быў злоўлены карп вагою больш за 30 кг.
вс
 
фота: Świat Suma
 
фота: Wiadomości Wędkarskie