У Кракаве адкрыўся Экспэртны цэнтар контрразьведкі NATO
У ім будуць распрацоўваць новыя стратэгіі ў галіне контрразьведвальнай дзейнасьці альянсу.
У Кракаве адбылося афіцыйнае адкрыцьцё Экспэртнага цэнтру контрразьведкі Паўночнаатлянтычнага альянсу. У цырымоніі прынялі ўдзел міністры абароны Польшчы, Славаччыны, Румыніі й Вугоршчыны.
Стварэньне экспэртнага цэнтру контрразьведкі NATO у Кракаве - гэта супольная ініцыятыва Польшчы й Славаччыны. Падтрымку праекту абяцалі Вугоршчына й Румынія. Сваіх спэцыялістаў у цэнтар адправяць таксама Харватыя, Летува, Нямеччына, Італія, Чэхія й Славенія.
Мэта цэнтру – пашырэньне магчымасьцяў процідзеяньня рознага характару дзейнасьці чужых разьведвальных службаў. У цэнтры будуць, між іншым, распрацоўваць новыя канцэпцыі й стратэгіі ў галіне контрразьведвальнай дзейнасьці альянсу.
У Кракаве таксама будуць ладзіць спэцыялізаваныя курсы для агентаў, сярод іншага, у галіне барацьбы з кіберпагрозамі.
У цяперашні час у рамках Паўночнаатлянтычнага альянс дзейнічаюць 24 розныя экспэртныя цэнтры.
аз
У Кракаве адбылося афіцыйнае адкрыцьцё Экспэртнага цэнтру контрразьведкі Паўночнаатлянтычнага альянсу. У цырымоніі прынялі ўдзел міністры абароны Польшчы, Славаччыны, Румыніі й Вугоршчыны.
Стварэньне Экспэртнага цэнтру контрразьведкі NATO у Кракаве - гэта супольная ініцыятыва Польшчы й Славаччыны. Падтрымку праекту абяцалі Вугоршчына й Румынія. Сваіх спэцыялістаў у цэнтар адправяць таксама Харватыя, Летува, Нямеччына, Італія, Чэхія й Славенія.