Гішпанія выдала ордэр на арышт былога прэм’ера Каталёніі 
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        04.11.2017 12:01
                    
                                 
                
                
                    Да гэтай пары былі арыштаваныя восем міністраў распушчанага ўраду Каталёніі.
                
                
                    
                         Гішпанія выдала ордэр на арышт былога прэм’ера Каталёніі.PAP/EPA/EFE
Гішпанія выдала ордэр на арышт былога прэм’ера Каталёніі.PAP/EPA/EFE
                     
                
                
                
               
                
                          
Гішпанія выдала ордэр на арышт былога прэм’ера Каталёніі 
Да гэтай пары былі арыштаваныя восем міністраў распушчанага ўраду Каталёніі.
Вышэйшы суд Гішпаніі выдаў Эўрапейскі ордэр на арышт былога прэм’ера распушчанага ўраду Каталёніі Карлэса Пудждэмона й чатырох міністраў ягонага кабінэту. 
Гэта рэакцыя на тое, што былы кіраўнік каталёнскага ўраду й міністры не зьявіліся ў Мадрыдзе на допытах па справе аб’яўленьня незалежнасьці рэгіёну.  
Урад Каталёніі быў распушчаны цэнтральным урадам у Мадрыдзе.
Гішпанскія пракуроры абвінавачваюць Карлеса Пудждэмона ў бунце, падбухторваньні грамадзян і растраце дзяржаўных сродкаў. 
Да гэтай пары былі арыштаваныя восем міністраў распушчанага ўраду Каталёніі. Хутчэй за ўсё іх чакаюць працэсы.
Карлеса Пудждэмон і чатыры міністры яго кабінэту цяпер знаходзяцца ў Брусэлі. 
аз
 Вышэйшы суд Гішпаніі выдаў Эўрапейскі ордэр на арышт былога прэм’ера распушчанага ўраду Каталёніі Карлэса Пудждэмона й чатырох міністраў ягонага кабінэту. 
Гэта рэакцыя на тое, што былы кіраўнік каталёнскага ўраду й міністры не зьявіліся ў Мадрыдзе на допытах па справе аб’яўленьня незалежнасьці рэгіёну.  
Урад Каталёніі быў распушчаны цэнтральным урадам у Мадрыдзе.
Гішпанскія пракуроры абвінавачваюць Карлеса Пудждэмона ў бунце, падбухторваньні грамадзян і растраце дзяржаўных сродкаў. 
Да гэтай пары былі арыштаваныя восем міністраў распушчанага ўраду Каталёніі. Хутчэй за ўсё іх чакаюць працэсы.
Карлес Пудждэмон і чатыры міністры яго кабінэту цяпер знаходзяцца ў Брусэлі. 
аз