Польшча абураная крытыкай з боку старшыні Эўрапейскай рады
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        20.11.2017 14:01
                    
                                 
                
                
                    Паводле віцэ-кіраўніка польскай дыпляматыі, паводзіны Дональда Туска беспрэцэдэнтныя й безадказныя.
                
                
                    
                         Віктар Орбан i Дональд Туск.PAP/Rafał Guz
Віктар Орбан i Дональд Туск.PAP/Rafał Guz
                     
                
                
                
               
                
                          
Польшча абурана крытыкай з боку старшыні Эўрапейскай рады
Паводле віцэ-кіраўніка польскай дыпляматыі, паводзіны Дональда Туска беспрэцэдэнтныя й безадказныя.
„Непрафэсійная й безадказная”, - такім чынам заяву Дональда Туска пракамэнтараваў намесьнік кіраўніка МЗС Польшчы Конрад Шыманьскі (Konrad Szymański).
Нагадаем, учора на Твітэры старшыня Эўрапейскай рады Дональд Туск раскрытыкаваў палітыку ўраду кіроўнай партыі „Права й справядлівасьць” параўноўваючы яе да палітыкі Крамля.
Паводле Конрада Шыманьскага, гэта беспрэцэдэнтныя, безадказныя й непрафэсійныя паводзіны.
„Я ня памятаю, што любы іншы міжнародны чыноўнік пачынаў пры дапамозе СМІ спрэчку з уласнай краінай”, - сказаў віцэ-кіраўнік польскай дыпляматыі. 
Паводле яго, гэта толькі пацьвярджае сумневы польскага ўраду, які ў сакавіку бягучага году не хацеў падтрымаць кандыдатуры Дональда Туска на другі тэрмін паўнамоцтваў кіраўніка Эўрапейскай рады.
аз
 „Непрафэсійная й безадказная” - такім чынам заяву Дональда Туска пракамэнтаваў намесьнік кіраўніка МЗС Польшчы Конрад Шыманьскі (Konrad Szymański).
Нагадаем, учора на Твітэры старшыня Эўрапейскай рады Дональд Туск раскрытыкаваў палітыку ўраду кіроўнай партыі „Права й справядлівасьць”, параўноўваючы яе да палітыкі Крамля.
Паводле Конрада Шыманьскага, гэта беспрэцэдэнтныя, безадказныя й непрафэсійныя паводзіны.
„Я не памятаю, каб любы іншы міжнародны чыноўнік пачынаў пры дапамозе СМІ спрэчку з уласнай краінай”, - сказаў віцэ-кіраўнік польскай дыпляматыі. 
Паводле яго, гэта толькі пацьвярджае сумневы польскага ўраду, які ў сакавіку бягучага году не хацеў падтрымаць кандыдатуры Дональда Туска на другі тэрмін паўнамоцтваў кіраўніка Эўрапейскай рады.
аз