Logo Polskiego Radia
Print

Масква лічыць, што Захад хоча зрабіць у Расеі „каляровую рэвалюцыю”

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 29.11.2017 13:02
Пра гэта гаворыцца ў дакладзе, падрыхтаваным Саветам Фэдэрацыі (верхняй палатай расейскага парлямэнта).
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Photo: Ich28/pixabay.com/CC0 Public Domain

Масква лічыць, што Захад хоча зрабіць у Расеі „каляровую рэвалюцыю”
Пра гэта гаворка ідзе ў дакладзе, падрыхтаваным Саветам Фэдэрацыі (верхняй палатай расейскага парлямэнта).
Масква абвінаваціла Захад у спробе правядзеньня ў Расеі „каляровай рэвалюцыі”. Абвінавачваньні ў адрас заходніх краін апынуліся ў дакладзе, падрыхтаваным Саветам Фэдэрацыі (верхняй палатай расейскага парлямэнта). Дакумэнт, зьмест якога прасачыўся ў СМІ, павінен быць апублікаваны на пачатку наступнага году.
Сэнатары, між іншым, абвінавачваюць заходнія службы ва ўмяшальніцтве ва ўнутраныя справы Расеі. Паводле іх, мэтай гэткіх дзеяньняў зьяўляецца „спроба выкарыстаньня моладзі ў якасьці інструмэнта дэстабілізацыі нацыянальнай палітычнай сыстэмы, рэалізацыі сцэнара каляровай рэвалюцыі, дзяржперавароту й дэстабілізацыі грамадзтва”.
Паводле крыніцаў інфармацыі ў Савеце Фэдэрацыі, даклад можа суправаджаць „Чорная кніга” з прозьвішчамі асоб, якія, на думку расейскіх сэнатараў, непасрэдна ўмешваюцца ва ўнутраныя справы іх краіны.
Дакумэнт таксама будзе ўключаць законапраекты па абмежаваньні дзейнасьці замежнікаў і замежных арганізацый у Расейскай Фэдэрацыі.
аз

Масква абвінаваціла Захад у спробе правядзеньня ў Расеі „каляровай рэвалюцыі”. Абвінавачваньні ў адрас заходніх краін знаходзяцца ў дакладзе, падрыхтаваным Саветам Фэдэрацыі (верхняй палатай расейскага парлямэнта). Дакумэнт, зьмест якога трапіў у СМІ, павінен быць апублікаваны на пачатку наступнага году.

Сэнатары, між іншым, абвінавачваюць заходнія службы ва ўмяшальніцтве ва ўнутраныя справы Расеі. Паводле іх, мэтай такіх дзеяньняў зьяўляецца „спроба выкарыстаньня моладзі ў якасьці інструмэнту дэстабілізацыі нацыянальнай палітычнай сыстэмы, рэалізацыя сцэнару каляровай рэвалюцыі, дзяржперавароту й дэстабілізацыя грамадзтва”.

Паводле крыніцаў інфармацыі ў Савеце Фэдэрацыі, даклад можа суправаджаць „чорны сьпіс” з прозьвішчамі асоб, якія, на думку расейскіх сэнатараў, непасрэдна ўмешваюцца ва ўнутраныя справы іх краіны.

Дакумэнт таксама будзе ўключаць законапраекты па абмежаваньні дзейнасьці замежнікаў і замежных арганізацый у Расейскай Фэдэрацыі.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт