У Польшчы малады ксёндз-гоншчык стаў зоркай СМІ (ФОТА+ВІДЭА)
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
26.12.2017 16:30
Ён гаворыць, што не баіцца небясьпечных сытуацый падчас ралі, бо верыць у тое, што зь ім Бог.
У Польшчы ксёндз-гоншчык стаў зоркай СМІ (ФОТА)
У Калядны пэрыяд польскія СМІ зацікавіліся постацьцю Робэрта Аўгустына, які зьяўляецца пастарам Эвангельскага касьцёла аўгсбурскага вызнаньня. І ў гэтым няма нічога дзіўнага, бо пастар зьяўляецца прафэсійным гоншчыкам і прымае ўдзел у спаборніцтвах.
Ральлі пастар Робэрт займаецца ўжо даўно. Іх аўтамабіль (яго й штурмана) адрозьніваецца тым, што на борце знаходзяцца цытаты зь Бібліі. Робэрт Аўгустын гаворыць, што не баіцца небясьпечных сытуацый падчас гонак, бо верыць у Бога, які яму дапамагае.
Пастару Робэрту 29 гадоў, у яго жонка й двое дзяцей. Ён закончыў Варшаўскую тэалягічную акадэміі. Жыве й служыць у горадзе Катавіцэ.
У «Фэйсбуку» вядзе профіль, на якім апавядае пра сваё хобі й веру.
У Калядны пэрыяд польскія СМІ зацікавіліся постацьцю Робэрта Аўгустына, які зьяўляецца пастарам Эвангельскага касьцёла аўгсбурскага вызнаньня. І ў гэтым няма нічога дзіўнага, бо пастар зьяўляецца прафэсійным гоншчыкам і прымае ўдзел у спаборніцтвах.
Ральлі пастар Робэрт займаецца ўжо даўно. Іх аўтамабіль (яго й штурмана) адрозьніваецца тым, што на борце знаходзяцца цытаты зь Бібліі. Робэрт Аўгустын гаворыць, што не баіцца небясьпечных сытуацый падчас гонак, бо верыць у тое, што зь ім Бог.
Робэрту 29 гадоў, у яго жонка й двое дзяцей. Ён закончыў Варшаўскую тэалягічную акадэміі. Жыве й служыць у горадзе Катавіцэ.
У «Фэйсбуку» вядзе профіль, на якім апавядае пра сваё хобі й веру.
вс
на відэа: за рулём - пастар Робэрт
фота: facebook.com/najwazniejszeskrzyzowanie
Пастар Робэрт ля свайго гоначнага аўтамабіля "Пэжо"
На фоне любімага аўто
З жонкай Ірэнай перад прамым эфірам на тэлебачаньні, дзе прымалі ўдзел у якасьці гасьцей праграмы