ЭЗ прыняў заяву па двух сьмяротных прысудах у Беларусі
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
30.12.2017 08:17
Гэта рэакцыя на рашэньне пакінуць у сіле два сьмяротныя прысуды, вынесеныя ў Беларусі ў ліпені бягучага году.
Photo: spring96.org
20 сьнежня Вярхоўны суд Беларусі адхіліў скаргу на вынясеньне двух сьмяротных прысудаў у ліпені гэтага году – Ігару Гершанкову й Сямёну Беражному.
Эўрапейскі Зьвяз чакае, што ўлады Беларусі заменяць гэтыя два прысуды на несьмяротныя і ўвядуць мараторый на любое прымяненьне сьмяротнага пакараньня.
ЭЗ зьяўляецца прынцыповым праціўнікам сьмяротнага пакараньня й выступае супраць прымяненьня сьмяротнага пакараньня пры любых абставінах. Аб гэтай цьвёрдай і недвухсэнсоўнай пазыцыі было зноў заяўлена беларускім уладам на чацьвёртай сустрэчы Каардынацыйнай групы ЭЗ-Беларусь 19-20 сьнежня ў Брусэлі.
Сьмяротнае пакараньне ня дзейнічае як фактар стрымліваньня злачыннасьці й робіць памылкі, непазьбежныя ў любой прававой сыстэме, незваротнымі.
spring96.org/аз