Logo Polskiego Radia
Print

Міністэрства інфармацыі вынесла папярэджаньні тром часопісам і адной газэце

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 31.12.2017 10:15
Папярэджаньні атрымалі часопісы «Вялікі», ICON і Fashion collection і газэта «Аграбізнес».
фото: pixabay.com/domena publiczna

Міністэрства інфармацыі Беларусі вынесла пісьмовыя папярэджаньні чатыром рэдакцыям друкаваных сродкаў масавай інфармацыі.

За не пазначэньне знака ўзроставай катэгорыі (арт. 17 закона аб СМІ) папярэджаньні атрымалі юрыдычныя асобы, на якія ўскладзены функцыі рэдакцый часопісаў «Вялікі» (ТАА «Ідэя Кансалт»), ICON (ТАА «Аргер») і Fashion collection (ТАА «Эфектыўнае прасоўваньне »).

За невыкананьне патрабаваньняў заканадаўства аб выходных дадзеных (арт. 22 закона аб СМІ) папярэджаньне вынесена рэдакцыі газэты «Аграбізнес» (выдавецкая прыватнае ўнітарнае прадпрыемства «Людовік»).

naviny.by/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт