Кіраўнік МЗС Польшчы й віцэ-старшыня ЭК задаволеныя перамовамі
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
22.01.2018 10:02
Асноўнымі тэмамі перамоў былі вяршэнства закона й судовая рэформа ў Польшчы.
Яцэк Чапутовіч PAP/EPA/OLIVIER HOSLET
Больш за гадзіну працягвалася размова міністра замежных спраў Польшчы Яцэка Чапутовіча зь віцэ-старшынём Эўрапейскай камісіі Франсам Тымэрмансам у Брусэлі. Сустрэча адбылася ў аэрапорце бэльгійскай сталіцы. Асноўнымі тэмамі перамоў былі вяршэнства закона й судовая рэформа ў Польшчы.
Яцэк Чапутовіч і Франс Тымэрманс выказалі задавальненьне сустрэчай. Намесьнік кіраўніка Эўракамісіі ў адной з сацсетак выказаў надзею на працяг дыялёгу паміж Брусэлем і Варшавай. Польскі міністар паведаміў, што запрасіў эўрачыноўніка ў Польшчу й, як адзначаюць крыніцы, гэтае запрашэньне было прынятае.
Акрамя пытаньняў вяршэнства закона й судовай рэформы, Яцэк Чапутовіч і Франс Тымэрманс абмеркавалі тэму міграцыі й тэму бясьпекі на зьнешніх межах ЭЗ.
Як паведамлялася, Эўракамісія крытыкуе рэформу судовай сыстэмы ў Польшчы, абвінавачваючы Варшаву ў спробе падпарадкаваць суды й судзьдзяў выканаўчай уладзе.

вс