Logo Polskiego Radia
Print

Качынькі: Парлямэнтары не павінны злоўжываць статусам недатыкальнасьці

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 25.01.2018 19:08
Кандыдат, які будзе ісьці ў парлямэнт па сьпісах партыі, будзе прымушаны падпісаць дэклярацыю аб нязлоўжываньні статусам недатыкальнасьці.
Лідар партыі «Права й справядлівасьць» Яраслаў КачыньскіЛідар партыі «Права й справядлівасьць» Яраслаў Качыньскіyoutube.com/screen

Лідар кіруючай кансэрватыўна-каталіцкай партыі «Права й справядлівасьць» (ПіС) Яраслаў Качыньскі, якога называюць «асобай нумар адзін» у Польшчы, заявіў пра абмежаваньне недатыкальнасьці парлямэнтароў. Паводле палітыка, падчас наступных выбараў кожны з кандыдатаў, які будзе ісьці ў парлямэнт па сьпісах партыі, будзе прымушаны падпісаць дэклярацыю аб нязлоўжываньні статусам недатыкальнасьці.
Яраслаў Качыньскі лічыць, што недатыкальнасьць патрэбная для таго, каб парлямэнтары не траплялі пад ціск у сувязі са сваёй працай, а не для таго, каб «нехта быў па-за законам». Паводле лідара ПіС, дэпутаты й сэнатары – гэта такія ж грамадзяне, як і іншыя жыхары Польшчы, і яны не павінны мець нейкіх прывілеяў, не зьвязаных са сваёй працай.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт