Міністэрства інфармацыі Беларусі пракамэнтавала абмежаваньне доступу да «Хартыі».
Рашэньне было прынятае з-за разьмяшчэньня на апазыцыйным сайце інфармацыі, распаўсюджваньне якой забаронена 38-м артыкулам закона «Аб сродках масавай інфармацыі». Што гэта была за публікацыя, не паведамляецца. Чыноўнікі зьвяртаюць увагу «суб’ектаў інфармацыйнай сфэры» на неабходнасьць «няўхільнага выкананьня заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі».
Пра блякаваньне сайта «Хартыя’97» стала вядома ўвечары ў сераду, 24 студзеня. Ён альбо не загружаецца, альбо зьяўлялася паведамленьне, што сайт знаходзіцца ў сьпісе абмежаванага доступу.
Паводле галоўнага рэдактара «Хартыі’97» Натальлі Радзінай, цяпер самае важнае для недзяржаўных СМІ – гэта салідарнасьць. Журналістка таксама сказала, што яна вельмі рада, паколькі бачна, колькі ў партала шмат сяброў у розных краінах, якія выказваюць падтрымку ў сувязі з сытуацыяй, у якой апынуўся рэсурс. «Падтрымка, якую мы атрымліваем, агромністая – гэта перш за ўсё падтрымка з боку чытачоў», – сказала Радзіна.
З Натальляй Радзінай размаўляе Валеры Саўко.
слухайце далучаны гукавы файл
Міністэрства інфармацыі Беларусі пракамэнтавала абмежаваньне доступу да «Хартыі».
Рашэньне было прынятае з-за разьмяшчэньня на апазыцыйным сайце інфармацыі, распаўсюджваньне якой забаронена 38-м артыкулам закона «Аб сродках масавай інфармацыі». Што гэта была за публікацыя, не паведамляецца. Чыноўнікі зьвяртаюць увагу «суб’ектаў інфармацыйнай сфэры» на неабходнасьць «няўхільнага выкананьня заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі».
Пра блякаваньне сайта «Хартыя’97» стала вядома ўвечары ў сераду, 24 студзеня. Ён альбо не загружаецца, альбо зьяўлялася паведамленьне, што сайт знаходзіцца ў сьпісе абмежаванага доступу.
Паводле галоўнага рэдактара «Хартыі’97» Натальлі Радзінай, цяпер самае важнае для недзяржаўных СМІ – гэта салідарнасьць. Журналістка таксама сказала, што яна вельмі рада, паколькі бачна, колькі ў партала шмат сяброў у розных краінах, якія выказваюць падтрымку ў сувязі з сытуацыяй, у якой апынуўся рэсурс.
«Падтрымка, якую мы атрымліваем, агромністая – гэта перш за ўсё падтрымка з боку чытачоў», – сказала Радзіна.
З Натальляй Радзінай размаўляе Валеры Саўко.
слухайце далучаны гукавы файл