Прэзыдэнты Польшчы і ЗША сустрэліся ў Давосе
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        26.01.2018 13:31
                    
                                 
                
                
                    Размова прэзыдэнтаў тычылася польска-амэрыканскага эканамічнага супрацоўніцтва.
                
                
                    
                        
Прэзыдэнт Анджэй ДудаPAP/Radek Pietruszka
                     
                
                
                
               
                
                         
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп
 
Прэзыдэнт Анджэй Дуда сустрэўся ў Давосе з прэзыдэнтам Злучаных Штатаў Амэрыкі Дональдам Трампам. Кароткая гутарка адбылася ў кулюарах Сусьветнага эканамічнага форуму ў Давосе. Паведаміў аб гэтым кіраўнік Кабінэту Прэзыдэнта РП Кшыштаф Шчэрскі.
 
Размова прэзыдэнтаў тычылася польска-амэрыканскага эканамічнага супрацоўніцтва. «У прыватнасьці гутарка ішла пра энэргетыку, (..) пра новыя пастаўкі звадкаванага газу з Амэрыкі ў Польшчу» – сказаў Кшыштаф Шчэрскі. Прэзыдэнты закранулі таксама пытаньне інвэстыцый амэрыканскіх кампаній у Польшчы.
Пятніца гэта апошні дзень Сусьветнага эканамічнага форуму ў Давосе. Палітыкі выяжджаюць сёньня са Швэйцарыі.
яс