Logo Polskiego Radia
Print

«Гадзіньнік суднага дня» б'е трывогу

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 26.01.2018 17:07
Да паўночы, якая сымбалізуе зьнішчэньне сьвету, застаюцца толькі 2 хвіліны.
Гадзіньнік суднага дняГадзіньнік суднага дняextremeTech.com

На паўхвіліны перасунулі наперад стрэлкі «Гадзіньніка суднага дня», які сымбалізуе сучасныя пагрозы ў сьвеце. Дасьледнікі з Чыкага лічаць, што глябальная напружанасьць, між іншым, ядзерная зброя, набліжаюць чалавецтва да трагедыі. Да паўночы, якая сымбалізуе зьнішчэньне сьвету застаюцца толькі 2 хвіліны.

Упершыню з 1953 года стрэлкі «Гадзіньніка суднага дня» настолькі блізкія да поўначы. Першапачаткова «гібель» азначала пагрозу ядзернай вайны, але канцэпцыя гадзіньніка зьмянілася і з пачаткам XXI стагодзьдзя, закранае таксама ядзерную зброю, зьмяненьні клімату і вынаходніцтвы, якія могуць нанесьці непапраўную шкоду чалавецтва.

У апошні раз, стрэлкі настолькі блізка да поўначы былі 65 гадоў таму. Тады гадзіньнік паказваў 23:58 пасьля таго, як цягам дзевяці месяцаў Савецкі Саюз і Злучаныя Штаты праводзілі выпрабаваньні тэрмаядзернай зброі.
Сымбалічны гадзіньнік працуе з 1947 года. «Гадзіньніка суднага дня» знаходзіцца пад апекай групы супрацоўнікаў Унівэрсытэту Чыкага.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт