Прэзыдэнт Польшчы падпісаў закон аб абмежаваньні гандлю ў нядзелю
PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko
30.01.2018 16:55
Пачынаючы з сакавіка, крамы будуць адчыненыя толькі ў дзьве нядзелі на месяц.
pixabay.com/Public Domain CC0
Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда падпісаў закон, якія абмяжоўвае гандаль у нядзелю. Згодна з новым заканадаўствам, дзейнасьць крамаў у выходныя будзе паступова скарачацца, пачынаючы з 1 сакавіка. Ад вясны ўстановы гандлю будуць адчыненыя толькі ў першую нядзелю месяца і ў апошнюю. У 2019 годзе крамы й супэрмаркеты будуць адчыненыя толькі ў адну нядзелю на месяц, а зь 2020 году гандаль будзе забаронены ва ўсе нядзелі, акрамя сямі на год.
Закон прадугледжвае вялікую кольскасьць выключэньняў. Па нядзелях будуць працаваць пякарні, кавярні, крамы на аўтазапраўках, газэтныя шапікі крамы ў аэрапортах і на аўтавакзалах.
За парушэньне забароны гандляваць у нядзелю гаспадары крамаў рызыкуюць заплаціць штраф.
IAR/ап