Logo Polskiego Radia
Print

Экспэрт: „Іскандэры” ў Калінінградзе могуць пагражаць усёй Эўропе

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 08.02.2018 11:45
Паводле Анны Марыі Дынэр, у цяперашняй сытуацыі неабходная адэкватная рэакцыя NATO.
Апэратыўна-тактычны ракетны комплекс «Іскандэр-М» у транспартным становішчыАпэратыўна-тактычны ракетны комплекс «Іскандэр-М» у транспартным становішчыcommons.wikimedia.org/Vitaly V. Kuzmin/CC BY-SA 4.0

„Ракетны „Іскандэр”, дысьлякаваныя ў Калінінградзкай вобласьці, могуць быць выкарыстаны для нанясеньня ўдараў па аэрапортах, ваенных і грамадзянскіх аб’ектах у радыюсе да 500 км ды цалкам паралізаваць абарону патэнцыйнага праціўніка”, - кажа экспэрт Польскага інстытуту міжнародных спраў Анна Марыя Дынэр (Anna Maria Dyner). Паводле яе, у цяперашняй сытуацыі неабходная адэкватная рэакцыя NATO.

„Гэта, перш за ўсё дэманстрацыя сілы. Хоць афіцыйна расейцы падкрэсьліваюць, што гэта толькі рэакцыя на ўзмацненьне ўсходняга флянгу Паўночнаатлянтычнага альянсу”, - адзначае Дынэр.

У гэткай сытуацыі, паводле экспэрта, NATO павінна засяродзіцца на стварэньні сыстэмы супрацьракетнай абароны і ўмацаваньня сродкаў стрымліваньня.

Аднак, калі „Іскандэры” прыстасаваныя таксама для таго, каб пераносіць боегалоўкі на далёкасьць 2,5 тыс. км, то пад пагрозай можа апынуцца большасьць эўрапейскіх краін, лічыць Анна Марыя Дынэр.

Нагадаем, Масква афіцыйна пацьвердзіла інфармацыю пра разьмяшчэньне ў Калінінградзкай вобласьці ракет „Іскандэр”.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт