Паляк Каміль Стох трэці раз у сваёй кар’еры стаў алімпійскім чэмпіёнам (ФОТА)
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
17.02.2018 16:13
Каміль Стох стаў трэцім спартоўцам у гісторыі, якому ўдалося выйграць спаборніцтвы на двух гульнях запар.
Каміль СтохPAP/Grzegorz Momot
Польскі скакун з трампліна Каміль Стох трэці раз у сваёй спартыўнай кар’еры стаў алімпійскім чэмпіёнам. Стох у скоках на лыжах зь вялікага трампліна на Алімпійскіх гульнях у паўднёвакарэйскім горадзе Пхёнчхан набраў у суме 285,7 бала. Ён на 3,4 бала апярэдзіў немца Андрэаса Вэлінгера (262,3 бала). На трэцім месцы – нарвэжац Робэрт Юхансан.
30-гадовы Каміль Стох стаў трэцім спартоўцам у гісторыі Алімпійскіх гульняў, якому ўдалося выйграць спаборніцтвы на вялікім трампліне на двух гульнях запар. Раней гэта ўдавалася нарвэжцу Біргеру Рууду (1032, 1936 гады) і фіну Маці Нюканэну (1984, 1988). Агулам у Стоха тры залатыя алімпійскія мэдалі.
Зімовыя Алімпійскія гульні завершацца 25 лютага.
Польскі скакун з трампліна Каміль Стох трэці раз у сваёй спартыўнай кар’еры стаў алімпійскім чэмпіёнам.
Стох у скоках на лыжах зь вялікага трампліна на Алімпійскіх гульнях у паўднёвакарэйскім горадзе Пхёнчхан набраў у суме 285,7 бала. Ён на 3,4 бала апярэдзіў немца Андрэаса Вэлінгера (262,3 бала). На трэцім месцы – нарвэжац Робэрт Юхансан.
30-гадовы Каміль Стох стаў трэцім спартоўцам у гісторыі Алімпійскіх гульняў, якому ўдалося выйграць спаборніцтвы на вялікім трампліне на двух гульнях запар. Раней гэта ўдавалася нарвэжцу Біргеру Рууду (1932, 1936 гады) і фіну Маці Нюканэну (1984, 1988).
Агулам у Стоха тры залатыя алімпійскія мэдалі.
Зімовыя Алімпійскія гульні завершацца 25 лютага.
вс
PAP/EPA/DANIEL KOPATSCH

PAP/EPA/DIEGO AZUBEL
PAP/Grzegorz Momot

PAP/Grzegorz Momot
