Logo Polskiego Radia
Print

Нарвэскія спартоўцы выйгралі мэдальны залік Алімпіяды-2018

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 25.02.2018 11:32
На другой пазыцыі каманда Нямеччыны, трэцяе месца ў зборнай Канады.
PAP/EPA/BARBARA WALTON

Нарвэскія спартоўцы выйгралі мэдальны залік Алімпіяды-2018, Беларусь заняла 15-е месца
У Пхёнчхане беларускія спартсмэны ў сувэрэннай гісторыі заваявалі 18 мэдалёў зімовых Алімпійскіх гульняў.
Золата лыжніцы Марыт Б'ёрген дапамагло камандзе Нарвэгіі заняць першае месца ў мэдальным заліку XXIII Зімовых алімпійскіх гульняў, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Па выніках алімпійскіх спаборніцтваў нарвэскія спартоўцы заваявалі 39 узнагарод – па 14 залатых і срэбных і 11 бронзавых.
На другой пазыцыі каманда Нямеччыны – 31 (14, 10, 7), трэцяе месца ў зборнай Канады – 29 (11, 8, 10). Польская каманда заваявала адно золата і адну бронзу – абодва мэдалі ўзялі лыжныя прыгуны.
Беларускія алімпійцы з двума залатымі і адным сярэбраным мэдалямі апынуліся на 15-м выніковым месцы. Першае золата зборнай Беларусі прынесла фрыстайлістка Ганна Гуськова, якая выйграла спаборніцтвы ў лыжнай акрабатыцы. Яшчэ адну ўзнагароду вышэйшай пробы заваявалі біятланісткі Надзея Скардзіна, Ірына Крыўко, Дынара Алімбекава і Дарʼя Домрачава, якія ў выдатным стылі выйгралі эстафэтную гонку. Акрамя таго, Дарʼя Домрачава стала ўладальніцай алімпійскага срэбра ў мас-старце. Цяпер у мэдальнай скарбонцы Дарʼі Домрачавай 4 золата Алімпіяд (3 – Сочы-2014 і 1 – Пхёнчхан 2018.), 1 срэбра (Пхёнчхан 2018) і 1 бронзавы (Ванкувэр-2010). Усяго на алімпійскі пʼедэстал Пхёнчхана 2018 падымаліся прадстаўнікі 30 каманд з 92, якія прымалі ўдзел у гульнях. Было разыграна 102 камплекты ўзнагарод. Наступная зімовая Алімпіяда адбудзецца ў 2022 годзе ў сталіцы Кітая Пэкіне.

Золата лыжніцы Марыт Б'ёрген дапамагло камандзе Нарвэгіі заняць першае месца ў мэдальным заліку XXIII Зімовых алімпійскіх гульняў, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Па выніках алімпійскіх спаборніцтваў нарвэскія спартоўцы заваявалі 39 узнагарод – па 14 залатых і срэбных і 11 бронзавых.

На другой пазыцыі каманда Нямеччыны – 31 (14, 10, 7), трэцяе месца ў зборнай Канады – 29 (11, 8, 10). Польская каманда заваявала адно золата і адну бронзу – абодва мэдалі ўзялі лыжныя скакуны.

Беларускія алімпійцы з двума залатымі і адным сярэбраным мэдалямі апынуліся на 15-м выніковым месцы. Першае золата зборнай Беларусі прынесла фрыстайлістка Ганна Гуськова, якая выйграла спаборніцтвы ў лыжнай акрабатыцы. Яшчэ адну ўзнагароду вышэйшай пробы заваявалі біятланісткі Надзея Скардзіна, Ірына Крыўко, Дынара Алімбекава і Дарʼя Домрачава, якія ў выдатным стылі выйгралі эстафэтную гонку. Акрамя таго, Дарʼя Домрачава стала ўладальніцай алімпійскага срэбра ў мас-старце. Цяпер у мэдальнай скарбонцы Дарʼі Домрачавай 4 золата Алімпіяд (3 – Сочы-2014 і 1 – Пхёнчхан 2018.), 1 срэбра (Пхёнчхан 2018) і 1 бронзавы (Ванкувэр-2010).

Усяго на алімпійскі пʼедэстал Пхёнчхана 2018 падымаліся прадстаўнікі 30 каманд з 92, якія прымалі ўдзел у гульнях. Было разыграна 102 камплекты ўзнагарод.

Наступная зімовая Алімпіяда адбудзецца ў 2022 годзе ў сталіцы Кітая, Пэкіне.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт