Чарговы сьмяротны прысуд у Беларусі прыведзены ў выкананьне
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        07.03.2018 08:11
                    
                                 
                
                
                    Паводле папярэдняй інфармацыі сьмяротнік Кірыл Казачок быў расстраляны ў кастрычніку 2017 году.
                
                
                    
                         Здымак мае ілюстрацыйны характар.pixabay.com/Public Domain CC0
Здымак мае ілюстрацыйны характар.pixabay.com/Public Domain CC0
                     
                
                
                
               
                
                         Па інфармацыі, якую атрымаў каардынатар кампаніі „Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня ў Беларусі” Андрэй Палуда ад маці прысуджанага да сьмяротнага пакараньня Кірыла Казачка, прысуд у дачыненьні да яе сына прыведзены ў выкананьне.
Па папярэдняй інфармацыі, Казачок быў расстраляны напрыканцы кастрычніка 2017 году.
Нагадаем, што жыхар Мазыра Кірыл Казачок быў прыгавораны да вышэйшай меры пакараньня напрыканцы 2016 году Гомельскім абласным судом. Казачок адмовіўся абскарджваць гэтае рашэньне ў Вярхоўным судзе.
Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International выступіла ў абарону Кірыла Казачка й распаўсюдзіла тэрміновы зварот да прэзыдэнта Лукашэнкі з заклікам спыніць сьмяротнае пакараньне ў Беларусі.
spring96.org/аз