Анджэй Дуда павіншаваў хрысьціян усходніх абрадаў зь Вялікднем
Ён пажадаў ім спакою, радасьці, сямейных сустрэчаў і сапраўднага адпачынку.
Прэзыдэнт Анджэй Дуда павіншаваў хрысьціян усходніх абрадаў зь Вялікднем. У хрысьціян, якія сьвяткуюць паводле юліянскага календара, заўтра выпадае Велікодная нядзеля.
„Я жадаю ўнутранага адраджэньня й надзеі, якія вынікаюць з супольнага сьвяткаваньня гэтага блаславёнага часу”, - напісаў прэзыдэнт. Ён пажадаў таксама спакою, радасьці, сямейных сустрэчаў і сапраўднага адпачынку.
Анджэй Дуда нагадаў пра словы аднаго з айцоў Царквы, сьвятога Рыгора Ніскага: „Свабода робіць нас тым, хто ня мае гаспадара, і хто незалежны (...) Такім чынам, з-за свабоды мы становімся падобнымі Богу й шчасьлівымі”.
Кіраўнік польскай дзяржавы згадаў пра 100-годзьдзе вяртаньня Польшчай незалежнасьці, жадаючы, каб свабода, якая вынікае Ўваскрасеньня Хрыстова служыла пасьпяховаму разьвіцьцю Цэркваў усходніх абрадаў і ўмацоўвала іх вернікаў „у духу шчодрага служэньня Богу і Айчыне”.
аз
Прэзыдэнт Анджэй Дуда павіншаваў хрысьціян усходніх абрадаў зь Вялікднем. У хрысьціян, якія сьвяткуюць паводле юліянскага календара, cёньня выпадае Велікодная нядзеля.
„Я жадаю ўнутранага адраджэньня й надзеі, якія вынікаюць з супольнага сьвяткаваньня гэтага блаславёнага часу”, - напісаў прэзыдэнт. Ён пажадаў таксама спакою, радасьці, сямейных сустрэчаў і сапраўднага адпачынку.
Анджэй Дуда нагадаў пра словы аднаго з айцоў Царквы, сьвятога Рыгора Ніскага:„Свабода робіць нас тым, хто ня мае гаспадара, і хто незалежны (...) Такім чынам, з-за свабоды мы становімся падобнымі Богу й шчасьлівымі”.