Праваслаўныя сьвяткуюць Вялікдзень
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
08.04.2018 09:12
Сёлета Пасха ў праваслаўных выпадае праз тыдзень пасьля каталіцкага Вялікдня.
Праваслаўныя сьвяткуюць Вялікдзень.PAP/Darek Delmanowicz
Праваслаўныя сьвяткуюць Вялікдзень
Сёлета Пасха ў праваслаўных выпадае праз тыдзень пасьля каталіцкага Вялікдня.
Сёньня праваслаўныя й вернікі іншых Цэркваў усходніх абрадаў, у тым ліку грэка-католікі й стараверы, адзначаюць Вялікдзень. Сёлета сьвята Ўваскрасеньня Хрыстова, якое інакш называюць Пасхай выпадае праз тыдзень пасьля каталіцкага Вялікдня.
Праваслаўная царква зьяўляецца другім па колькасьці вернікаў веравызнаньнем у Польшчы. Колькасьць праваслаўных ацэньваецца на 500-600 тысяч чалавек. Найбольш зь іх пражывае на Падляшшы.
Грэка-католікі лічаць, што ў Польшчы іх жыве каля 300 тысяч, у тым ліку шмат на Сувальшчыне.
аз