Logo Polskiego Radia
Print

Польшча пачынае перамовы наконт пакупкі другой партыі ракет Patriot

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 16.04.2018 11:06
У рамках другой часткі кантракту будуць купленыя таньнейшыя ракеты й новы радар.
Зэнітны ракетны комплекс сярэдняга радыюсу дзеяньня PatriotЗэнітны ракетны комплекс сярэдняга радыюсу дзеяньня PatriotDarkone/wikipedia.org/CC BY-SA 2.5

Сёньня дэлегацыя Міністэрства нацыянальнай абароны Польшчы пачынае перамовы наконт пакупкі другой партыі амэрыканскіх ракет Patriot. Перамовы адбудуцца ў ЗША, паведаміў міністар нацыянальнай абароны Польшчы Марыюш Блашчак.
Як паведамлялася, 28 сакавіка Польшча за 4 млрд 750 млн даляраў купіла комплексы Patriot. Згодна з дакумэнтам, першыя сыстэмы Patriot прыбудуць у Польшчу ў 2022 годзе.
Цяпер жа Варшава вядзе перамовы па другой партыі ракет. Плянуецца, што ў рамках другой фазы будуць купленыя таньнейшыя ракеты й новы радар.
Patriot – гэта амэрыканскі супрацьракетны комплекс, які распрацаваў і выпускае канцэрн Raytheon. У ЗША яго прынялі на ўзбраеньне ў 1982 годзе.Таксама гэтая сыстэма ёсьць на ўзбраеньні, у прыватнасьці, у Нямеччыне, Японіі, Нідэрляндах, Грэцыі, Гішпаніі, Саудаўскай Арабіі, Катара. Patriot таксама павінен зьявіцца ў румынскай арміі, а Швэцыя пакуль абвясьціла аб плянах закупіць сыстэму.

Сёньня дэлегацыя Міністэрства нацыянальнай абароны Польшчы пачынае перамовы наконт пакупкі другой партыі амэрыканскіх ракет Patriot. Перамовы адбудуцца ў ЗША, паведаміў міністар нацыянальнай абароны Польшчы Марыюш Блашчак.

Як паведамлялася, 28 сакавіка Польшча за 4 млрд 750 млн даляраў купіла комплексы Patriot. Згодна з дакумэнтам, першыя сыстэмы Patriot прыбудуць у Польшчу ў 2022 годзе.

Цяпер жа Варшава вядзе перамовы па другой партыі ракет. Плянуецца, што ў рамках другой фазы будуць купленыя таньнейшыя ракеты й новы радар.

Patriot – гэта амэрыканскі супрацьракетны комплекс, які распрацаваў і выпускае канцэрн Raytheon. У ЗША яго прынялі на ўзбраеньне ў 1982 годзе.

Таксама гэтая сыстэма ёсьць на ўзбраеньні, у прыватнасьці, у Нямеччыне, Японіі, Нідэрляндах, Грэцыі, Гішпаніі, Саудаўскай Арабіі, Катара. Patriot таксама павінен зьявіцца ў румынскай арміі, а Швэцыя пакуль абвясьціла аб плянах закупіць сыстэму.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт