Logo Polskiego Radia
Print

Актывісткі «Матчынага руха 328» абвясьцілі пра галадоўку

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 23.04.2018 10:27
У галадоўцы, якая пачнецца 27 красавіка, будуць удзельнічаць 20 чалавек.
pixabay.com/CC0 Public Domain

Актывісткі «Матчынага руха 328» абвясьцілі пра галадоўку
Маці асуджаных па артыкуле 328 Крымінальнага кодэкса (распаўсюд наркотыкаў) абвясьцілі аб намеры пачаць бестэрміновую галадоўку з мэтай зьмены дадзенага артыкула. Пра гэта актывісткі руху «Матчыны рух 328» паведамілі 22 красавіка на прэс-канфэрэнцыі ў Жлобіне (Гомельская вобласьць).
У прэс-канфэрэнцыі прынялі ўдзел жанчыны з Бабруйска, Гомеля, Горак, Жлобіна, Мар'інай Горкі, Менска, паведамляе БелаПАН.
У галадоўцы, якая пачнецца 27 красавіка, будуць удзельнічаць 20 чалавек. Пра месца яе правядзеньня яны паведамяць дадаткова.
Як заявіла на прэс-канфэрэнцыі актывістка руху Тацьцяна Канеўская, патрабаваньні сваякоў – асабістая сустрэча з Аляксандрам Лукашэнкам, стварэньне камісіі па пераглядзе спраў па артыкуле 328 КК пачынаючы з 2013 года, а таксама дыфэрэнцыяцыя адказнасьці за нарказлачынствы.
«Мы не належым ні да якіх палітычных партыяў. Заклікаем улады не рабіць уціску на галадоўнікаў і іх семʼі », – заявіла Канеўская.
Яна зьвярнулася да кіраўніка дзяржавы са словамі: «Мы ня верым ніводнаму вашаму чыноўніку. Як сьведчаньне гэтаму – кіляграмы адпісак, якія мы атрымліваем з розных органаў улады на свае звароты. Спыніць гэта варʼяцтва можаце толькі вы».
Канеўская дадала, што цяпер у месцах пазбаўленьня волі па «наркатычных» артыкулах адбываюць працяглыя тэрміны зьняволеньня 16 тысяч чалавек. «Гэтыя лічбы можна памнажаць на два-тры і больш, таму што з нашымі хлопцамі «сядзяць» іх маці, жонкі, дзеці і іншыя сваякі», – дадала яна.
Удзельнікі прэс-канфэрэнцыі зьвярнулі ўвагу на несправядлівыя, на іх думку, тэрміны, неадэкватнымі да віны, незаконныя мэтады сьледзтва, правакацыі з боку міліцыі.
Яны заявілі аб недасканаласьці беларускага заканадаўства, калі непаўналетніх асуджаюць па «наркатычных» артыкулах на працяглыя тэрміны гэтак жа, як дарослых.
«Матчыны рух 328» абʼядноўвае сваякоў грамадзян, асуджаных за распаўсюд наркотыкаў. Мэтай ініцыятывы зьяўляецца аказаньне матэрыяльнай і псыхалягічнай дапамогі асуджаным і іх семʼям, а таксама іх інфармацыйная і юрыдычная падтрымка. Па дадзеных актывістаў, у рух уваходзіць 651 чалавек.
.......

naviny.by/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт