26 красавіка ў Менску пройдзе „Чарнобыльскі шлях”
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
26.04.2018 11:13
Вулічная акцыя дазволеная сталічнымі ўладамі. Збор удзельнікаў а 18:00 каля кінатэатра „Кастрычнік”.
Diana Markosian [Public domain], via Wikimedia Commons
26 красавіка ў Менску пройдзе „Чарнобыльскі шлях”
Вулічная акцыя дазволеная сталічнымі ўладамі. Збор удзельнікаў а 18:00 каля кінатэатра „Кастрычнік”.
У чацьвер, 26 красавіка, у Менску пройдзе „Чарнобыльскі шлях”. Традыцыйная вулічная акцыя дазволеная сталічнымі ўладамі, яе ўдзельнікі зьбіраюцца ў 18:00 каля кінатэатра „Кастрычнік”.
Праз паўгадзіны пачнецца шэсьце па тратуарах праспэкта Незалежнасьці, вуліц Сурганава й Арлоўскай да парку Дружбы народаў. Мітынг-малітва каля Чарнобыльскай капліцы пачнецца ў 20:00. Праз паўгадзіны акцыя будзе скончаная.
Арганізатары „Чарнобыльскага шляху” прасілі, каб менскія ўлады дазволілі спачатку правесьці мітынг каля Акадэміі навук, толькі пасьля гэтага мусіла пачацца шэсьце. Аднак чыноўнікі адмовілі.
Сёлета з „Чарнобыльскага шляху” пачынаецца кампанія „Астравецкі шлях”. Яе мэта — спыніць будаўніцтва і ўвядзеньне ў эксплёатацыю Беларускай АЭС, якая ўзводзіцца ў Астравецкім раёне.
euroradio.fm/аз