Рады беларускай арміі папоўняць 10 тыс. прызыўнікоў
У траўні завершыцца звальненьне ў запас жаўнераў, якія выслужылі ўстаноўленыя тэрміны.
Больш за 10 тыс. прызыўнікоў будзе накіравана на ўкамплектаваньне беларускай арміі гэтай вясной, паведаміў журналістам начальнік Галоўнага арганізацыйна-мабілізацыйнага ўпраўленьня, намесьнік начальніка Генэральнага штаба ЎС Аляксандр Шкірэнка, перадае дзяржаўнае агенцтва БЕЛТА.
„Прызывацца вясной гэтага году будуць каля 45 тыс. чалавек. Зыходзячы з патрэбнасьцей на ўкамплектаваньне ЎС, іншых войскаў і воінскіх фарміраваньняў плянуецца накіраваць амаль 10 тыс. чалавек, у гэты ж пэрыяд прыкладна 500 чалавек будзе накіравана на службу ў рэзэрве”, - сказаў Шкірэнка.
Цяпер завяршаецца мэдыцынскае абсьледаваньне новага папаўненьня. Прызыўнымі камісіямі прынята ўжо больш за 30 тыс. рашэньняў, прадастаўлена больш за 20 тыс. адтэрміновак, 85 працэнтаў якіх - для прадаўжэньня адукацыі. Акрамя таго, прадастаўлены адтэрміноўкі па стане здароўя, сямейным становішчы, у сувязі з ажыцьцяўленьнем дэпутацкіх паўнамоцтваў.
„Новае папаўненьне будзе накіравана на ўкамплектаваньне Ўзброеных Сіл, транспартных войскаў, унутраных войскаў МУС, органаў пагранічнай службы і КДБ”, - праінфармаваў Аляксандр Шкірэнка.
Звальненьне ў запас ваеннаслужачых, якія выслужылі ўстаноўленыя тэрміны, пачалося ўжо й завершыцца да канца траўня.
belta.by/аз