Logo Polskiego Radia
Print

Вядомы польскі вандроўнік накіраваўся з Польшчы ў Японію на электрамабілі

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 24.05.2018 18:07
Перад палякам траса працягласьцю ў 13 тыс. км і некалькі краін: Беларусь, Расея, Манголія, Кітай, Паўднёвая Карэя й Японія.
Вядомы польскі вандроўнік Марэк КаміньскіВядомы польскі вандроўнік Марэк Каміньскіscreen/канал Марэка Каміньскага на youtube

Вядомы польскі вандроўнік Марэк Каміньскі накіраваўся з Польшчы ў Японію на электрааўтамабілі. Перад палякам траса працягласьцю ў 13 тыс. км і некалькі краін: Беларусь, Расея, Манголія, Кітай, Паўднёвая Карэя й Японія. «Я лічу, што трэба клапаціцца пра навакольнае асяродзьдзе й прыроду, таму ў якасьці транспартнага сродку я выбраў электракар, бо ён найбольш экалягічны», – сказаў Каміньскі. Ініцыятыву вядомага паляка падтрымала Міністэрства аховы навакольнага асяродзьдзя Польшчы.
У падарожжы Марэк Каміньскі будзе два месяцы.

Вядомы польскі вандроўнік Марэк Каміньскі накіраваўся з Польшчы ў Японію на электрамабілі. Перад палякам траса працягласьцю ў 13 тыс. км і некалькі краін: Беларусь, Расея, Манголія, Кітай, Паўднёвая Карэя й Японія.

«Я лічу, што трэба клапаціцца пра навакольнае асяродзьдзе й прыроду, таму ў якасьці транспартнага сродку я выбраў электракар, бо ён найбольш экалягічны», – сказаў Каміньскі. Ініцыятыву вядомага паляка падтрымала Міністэрства аховы навакольнага асяродзьдзя Польшчы.

У падарожжы Марэк Каміньскі будзе два месяцы.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт