Logo Polskiego Radia
Print

Паліцыя выратоўвае жыцьцё патэнцыйных самагубцаў

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 05.06.2018 14:13
З пачатку года да траўня супрацоўнікі паліцыі выратавала 62 чалавек ад самагубства.
www.pixabay.com

Гэтыя асобы ў інтэрнэце зьмяшчалі тэксты, якія маглі быць сьведчаньнем аб плянаваным суіцыдзе, – паведамляе Упраўленьне па барацьбе з кібэрзлачыннасьцю Галоўнай камэндатуры паліцыі.

На месца жыхарства асобы, якая зьмяшчае допісы, што сьведчаць аб жаданьні зьдзейсьніць самагубства, адпраўляецца патруль. Затым людзі з суіцыдальнымі думкамі атрымліваюць мэдыцынскую дапамогу.

У мінулым годзе супрацоўнікі Упраўленьня штаба паліцыі па барацьбе з кібэрзлачыннасьцю выратавалі 47 патэнцыйных самагубцаў.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт