Logo Polskiego Radia
Print

ФІФА не дала згоды на выступ расейскай сьпявачкі на чэмпіянаце ў Расеі

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 07.06.2018 12:03
Зьяўленьне Юліі Чычэрынай на фэстывалі падчас Чэмпіянату сьвету будзе шкодзіць рэпутацыі ФІФА.
Юлія ЧычэрынаЮлія Чычэрынаcommons.wikimedia.org/ GantsevSS - собственная работа, CC BY-SA 3.0,

Міжнародная фэдэрацыя футбола не дала згоды на выступ расейскай сьпявачкі на чэмпіянаце ў Расеі

Юлія Чычэрына атрымала ліст, зь якога вынікае, што яе зьяўленьне на фэстывалі падчас Чэмпіянату сьвету будзе шкодзіць рэпутацыі ФІФА. Нядаўна Чычэрына выканала песьню, услаўляючы войскі прарасейскіх сэпаратыстаў у Данбасе, і прыняла пашпарт непрызнанай Луганскай Народнай Рэспублікі.

У лісьце да расейскай сьпявачкі актывісты ФІФА напісалі, што на міжнародных футбольных падзеях ня могуць выступаць артысты, якія асацыююцца з рэлігійнай, ваеннай і палітычнай тэмамі.

Было таксама падкрэсьлена, што нават калі б Юлія Чычэрына не сьпявала забароненыя песьні, то і так яна зьвязаная з палітыкай.

Радыёстанцыя «Эхо Москвы» нагадала, што Луганскую Народную Рэспубліку, пашпарт якой мае Чычэрына, Украіна прызнае тэрарыстычнай арганізацыяй.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт