Logo Polskiego Radia
Print

Польшча прымае ўдзел у марской выставе Posidonia 2018 у Атэнах

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 07.06.2018 16:36
Гэта буйнейшае мерапрыемства, прысьвечаае суднабудаўнічай прамысловасьці й марскому транспарту.
ekt.gr

Гэта адно з самых буйных галіновых мерапрыемстваў, прысьвечаных суднаверфнай вытворчасьці і марскому транспарту.

Аб польскім патэнцыяле ў марскім прамысловым сэктары казаў у сваім выступе падчас спэцыяльна арганізаванага сэмінара на выставе віцэ-міністар марской гаспадаркі і ўнутранага суднаходзтва Гжегаж Віткоўскі. Паводле яго слоў, у Атэнах, дзе ў гэтыя дні б'ецца сэрца сусьветнай марской эканомікі, польскі ўрад мае намер максымальна паказаць патэнцыял краіны.

«Мы хочам усталяваць кантакты, паказаць сьвету, што з намі лічацца, што мы вяртаемся ў гульню, што ў нас ёсьць, чым пахваліцца: інжынеры, тэхнічная думка, месца рамонту караблёў», – сказаў віцэ-міністар.

Гжэгаж Віткоўскі нагадаў, што яшчэ нядаўна Польшча была ў групе некалькіх самых важных краін у галіне суднабудаўніцтва, рамонту суднаў, і што яна вяртаецца на сваё месца.

У Атэнах віцэ-міністар марской гаспадаркі і ўнутранага суднаходзтва Гжэгаж Віткоўскі і міністар марскога суднаходзтва Грэцыі Панагёціс Каўромпліс падпісалі пагадненьне аб намерах супрацоўніцтва паміж дзьвюма краінамі.

Міжнародная марская выстава Posidonia 2018 у Атэнах працягнецца да 8 чэрвеня.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт