Арабская кааліцыя пачала атаку на порт Хадэйда ў Емэне
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        13.06.2018 13:08
                    
                                 
                
                
                    Горад знаходзіцца пад уплывам баевікоў Гуці, супраць якіх ужо тры гады змагаюцца емэнскія войскі.
                
                
                    
                         Емэнhttps://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/5/56/Jemen_CIA_map_PL.png
Емэнhttps://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/5/56/Jemen_CIA_map_PL.png
                     
                
                
                
               
                
                         Горад знаходзіцца пад кантролем баевікоў Гуці, супраць якіх ужо тры гады змагаюцца емэнскія войскі пры падтрымцы Саудаўскай Арабіі і Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў.
Паветраная і сухапутная ваенная апэрацыя атрымала назву «Залатая перамога». На працягу некалькіх дзён перамовы з баевікамі вялі прадстаўнікі Арганізацыі Абʼяднаных Нацый. Дыпляматычная місія скончылася няўдачай.
Хадэйда – стратэгічны порт на ўзьбярэжжы Чырвонага мора – адзінае месца, праз якое ў Емэн паступае гуманітарная дапамога.
Саудаўцы кажуць, што праз Гадэйду баевікі атрымліваюць іранскую зброю.  Тэгеран абвяргае інфармацыю пра паўстаўкі зброі емэнскім бунтаўнікам. Гуманітарныя арганізацыі паведамляюць, што ў Гадэйда і вакол горада жывуць 600 тысяч людзей. У выніку баёў могуць пацярпець нават 250 тысяч чалавек, а яшчэ больш будзе адрэзана ад любой гуманітарнай дапамогі звонку.
яс