Logo Polskiego Radia
Print

ЗША адмовіліся ад сяброўства ў Радзе па правах чалавека ААН

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 20.06.2018 11:15
Нікі Хэйлі: Злучаныя Штаты Амэрыкі будуць выступаць у абарону правоў чалавека на іншых форумах.
Aмбасадар ЗША пры ААН Нікі Хэйлі.Aмбасадар ЗША пры ААН Нікі Хэйлі. PAP/EPA/JUSTIN LANE

ЗША адмовіліся ад сяброўства ў Радзе па правах чалавека ААН
Нікі Хэйлі: Злучаныя Штаты Амэрыкі будуць выступаць у абарону правоў чалавека на іншых форумах.
ЗША адмовіліся ад сяброўства ў Радзе па правах чалавека Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. Пра гэта ў Вашынгтоне паведамілі дзяржсакратар Майк Пампэо й амбасадар ЗША пры ААН Нікі Хэйлі.
Падчас свайго выступу ў Дзярждэпартамэнце амбасадар Хэйлі заявіла, што дзейнасьць Рады па правах чалавека пры Арганізацыі Аб'яднаных Нацый супярэчыць каштоўнасьцям, якія заключаны ў назьве гэтай установы.
Амэрыканскі амбасадар, між іншым, зьвярнула ўвагу на сяброўства ў радзе такіх краін, як Куба, Вэнэсуэла й Рэспубліка Конга, а таксама варожае стаўленьне да Ізраіля.
„Калі Рада па правах чалавека крытыкуе краіны, якія паважаюць правы чалавека, а абараняе дзяржавы, якія парушаюць гэтыя законы, то ЗША не павінны падтрымліваць такога органа сваім аўтарытэтам”, - сказала Нікі Хэйлі.
Яна дадала, што Злучаныя Штаты Амэрыкі будуць выступаць у абарону правоў чалавека на іншых форумах.
аз

ЗША адмовіліся ад сяброўства ў Радзе па правах чалавека Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. Пра гэта ў Вашынгтоне паведамілі дзяржсакратар Майк Пампэо й амбасадар ЗША пры ААН Нікі Хэйлі.

Падчас свайго выступу ў Дзярждэпартамэнце амбасадар Хэйлі заявіла, што дзейнасьць Рады па правах чалавека пры Арганізацыі Аб'яднаных Нацый супярэчыць каштоўнасьцям, якія заключаны ў назьве гэтай установы.

Амэрыканскі амбасадар, між іншым, зьвярнула ўвагу на сяброўства ў радзе такіх краін, як Куба, Вэнэсуэла й Рэспубліка Конга, а таксама варожае стаўленьне да Ізраіля.

„Калі рада крытыкуе краіны, якія паважаюць правы чалавека, а абараняе дзяржавы, якія парушаюць гэтыя законы, то ЗША не павінны падтрымліваць такога органа сваім аўтарытэтам”, - сказала Нікі Хэйлі.

Яна дадала, што Злучаныя Штаты Амэрыкі будуць выступаць у абарону правоў чалавека на іншых форумах.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт