У Польшчы пачалося мерапрыемства паліцыі «Бясьпечныя водпускі – 2018»
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
22.06.2018 14:00
У мінулым годзе ў адпускны пэрыяд у Польшчы патанула 99 чалавек, а ў выніку ДТЗ загінула больш за 650 чалавек.
Афіцэры падчас брыфінгу на адкрытым паветры, прысьвечанаму акцыі «Бясьпечныя водпускі – 2018»: надкамісар (капітан) Радаслаў Кобрысь (справа) з Дэпартамэнту дарожнай паліцыі й падкамісар (лейтэнант) Давід Марціняк з прэс-службы Галоўнага ўпраўленьня паліцыі PAP/Jakub Kamiński
У Польшчы пачалося мерапрыемства паліцыі «Бясьпечныя водпускі – 2018»
У Польшчы пачалося мерапрыемства паліцыі «Бясьпечныя водпускі – 2018». Мэта акцыі – запэўніць бясьпеку грамадзянам у пэрыяд іх адпачынку. Паліцыя паведамляе, што ў рамках акцыі павялічыць колькасьць праверак на дарогах. Правахоўнікі заклікаюць таксама бацькоў не пакідаць дзяцей без нагляду на вадаёмах. Паліцыя нагадвае, што ў мінулым годзе ў адпускны пэрыяд у Польшчы патанула 99 чалавек, а ў выніку ДТЗ загінула больш за 650 чалавек. Дарожная паліцыя зазначае, што павялічыць колькасьць сваіх супрацоўнікаў на аўтатрасах каля летніх курортных мясцовасьцей.
Мерапрыемства «Бясьпечныя водпускі – 2018» завершыцца 2 верасьня.
У Польшчы пачалося мерапрыемства паліцыі «Бясьпечныя водпускі – 2018». Мэта акцыі – запэўніць бясьпеку грамадзянам у пэрыяд іх адпачынку.
Паліцыя паведамляе, што ў рамках акцыі павялічыць колькасьць праверак на дарогах. Правахоўнікі заклікаюць таксама бацькоў не пакідаць дзяцей без нагляду на вадаёмах. Паліцыя нагадвае, што ў мінулым годзе ў адпускны пэрыяд у Польшчы патанула 99 чалавек, а ў выніку ДТЗ загінула больш за 650 чалавек. Дарожная паліцыя зазначае, што павялічыць колькасьць сваіх супрацоўнікаў на аўтатрасах каля летніх курортных мясцовасьцей.
Мерапрыемства «Бясьпечныя водпускі – 2018» завершыцца 2 верасьня.
вс