Беларусь атрымала статус назіральніка ў Ціхаакіянскім альянсе
Ціхаакіянскі альянс - адзін з найбольш буйных гандлёва-эканамічных блёкаў у Лацінскай Амэрыцы.
У ходзе сустрэчы Савета міністраў Ціхаакіянскага альянсу, якая адбылася ў Мэхіка, міністры замежных спраў і гандлю Чылі, Калюмбіі, Пэру й Мэксыкі ўхвалілі ўступленьне Сэрбіі, ААЭ і Беларусі ў альянс у якасьці дзяржаў-назіральнікаў. Такая інфармацыя разьмешчана на сайце беларускага пасольства ў Эквадоры.
Паведамляецца, што да гэтага статус назіральніка там мелі 55 дзяржаў, сярод якіх Вялікабрытанія, Нямеччына, Грузія, Гішпанія, Італія, Канада, Кітай, Летува, Нідэрлянды, Польшча, ЗША, Турцыя, Украіна, Францыя, Чэхія, Швэцыя, Японія іг.д.
Ціхаакіянскі альянс зьяўляецца самым маладым у Лацінскай Амэрыцы субрэгіянальным эканамічным саюзам (2012). Аднак, як паведамляецца, ужо сёньня ён уяўляе сабой адзін з найбольш буйных гандлёва-эканамічных блёкаў у Лацінскай Амэрыцы.
Насельніцтва чатырох краін — членаў альянсу складае 216 млн чалавек, сумарны ВУП — больш за 2,2 трлн даляраў (37% ВУП лацінаамэрыканскага рэгіёну), сумарны зьнешнегандлёвы абарот інтэграцыйнага аб'яднаньня перавышае 1 трлн даляраў.
Адзначаецца, што Ціхаакіянскі альянс мае рэальныя пэрспэктывы для свайго далейшага пашырэньня — Аўстралія, Канада, Новая Зэляндыя й Сынгапур ужо вядуць перамовы аб уступленьні ў яго ў якасьці асацыяваных членаў, Коста-Рыка разглядае магчымасьць уступленьня ў альянс у якасьці паўнапраўнага члена. У 2018 годзе сваю зацікаўленасьць у далучэньні да гэтага інтэграцыйнага аб'яднаньня выказаў урад Эквадора.
„Атрыманьне Беларусьсю статусу назіральніка ў Ціхаакіянскім альянсе паляпшае для нашай краіны рамачныя ўмовы для нарошчваньня супрацоўніцтва, у першую чаргу эканамічнага, з чатырма дзяржавамі — членамі гэтага інтэграцыйнага аб'яднаньня, а таксама з Лацінскай Амэрыкай у цэлым”, - гаворыцца ў паведамленьні на сайце беларускага пасольства ў Эквадоры.
belapan.by/аз