Logo Polskiego Radia
Print

Польшча бачыць магчымасьць прадаваць прадукты на рынкі ЗША

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 04.07.2018 09:11
Польскія ўлады хадайнічаюць за адмену бар'ераў у экспарце польскіх прадуктаў харчаваньня ў ЗША.
ЯблыкіЯблыкіPhoto: MarcoRoosink/pixabay.com/CC0 Public Domain

Польшча бачыць шанец для сваіх прадуктаў на рынку ЗША
Польскія ўлады хадайнічаюць за адмену бар'ераў у экспарце польскіх прадуктаў харчаваньня ў ЗША.
Экспарт польскіх прадуктаў харчаваньня ў ЗША імкліва расьце, але амэрыканскі рынак надалей застаецца закрытым для некаторых польскіх прадуктаў, напрыклад, яблыкаў, грушаў і кураціны. Пра гэта падчас свайго нядаўняга візыту ў ЗША нагадаў намесьнік міністра сельскай гаспадаркі й разьвіцьця вёскі Яцэк Багуцкі (Jacek Bogucki). Прадстаўнікі польскага ўраду хадайнічаюць за адмену бар'ераў у экспарце польскіх прадуктаў харчаваньня ў Злучаныя Штаты Амэрыкі.
Яцэк Багуцкі паведаміў, што летась экспарт польскіх прадуктаў харчаваньня ў ЗША вырас на 40%, дасягаючы 600 мільёнаў даляраў.
Багуцкі падкрэсьліў, што магчымасьці польскага экспарту ў ЗША надалей далёка ня выкарыстаныя.
Яцэк Багуцкі: Польшча - гэта найбуйнейшы вытворца мяса птушкі ў Эўропе, аднак мы надалей ня маем права прадаваць сваю кураціну на амэрыканскі рынак. Падобным чынам выглядае сытуацыя, калі гаворка ідзе пра яблыкі й грушы.
Віцэ-міністар дадаў, што Польшча хадайнічае за адкрыцьцё амэрыканскага рынку на польскую ялавічыну й яйкі.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт