Судзьдзі Канстытуцыйнага суду запатрабавалі ад свайго начальніка тлумачэньняў
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
05.07.2018 12:13
Запыт да старшыні Канстытуцыйнага суду Юліі Пшылэмбскай (Julia Przyłębska) падпісалі сем чалавек.
Foto: polskieradio.pl
Судзьдзі Лена Керэс, Пётр Пшычулкоўскі, Малгажата Пызяк-Шафніцка, Станіслаў Рымар, Пётр Тулея, Славаміра Вронкоўска-Яськевіч і Марэк Зубік ( Leon Kieres, Piotr Pszczółkowski, Małgorzata Pyziak-Szafnicka, Stanisław Rymar, Piotr Tuleja, Sławomira Wronkowska-Jaśkiewicz i Marek Zubik) пішуць пра незразумелыя крытэры вызначэньня справаздаўцаў і старшыняў судзьдзёўскіх складоў і адсутнасьць тлумачэньня, чаму склад мяняецца. Акрамя гэтага, судзьдзі Канстытуцыйнага суду (КС) зьвяртаюць увагу, што «некаторыя судзьдзі зусім не разглядаюцца як кандыдаты ў судзьдзёўскі склад, які разглядае заявы аб выключэньні судзьдзяў».
Падпісанты запыту запатравабалі ад старшыні Канстытуцыйнага суду інфармацыі аб прынцыпах вызначэньня судзьдзёўскіх складоў.
«Практыка вызначэньня судзьдзёўскіх складоў мусіць быць празрыстай і забясьпечваць кожнаму судзьдзі інфармацыю, якая справа КС будзе разглядацца з яго ўдзелам», – падкрэсьліваецца ў запыце.
Старшыня Юлія Пшылэмбска свой адказ судзьдзям перадала прэс-агенцтву PAP, у якім напісала, што прынятыя ёю прынцыпы адпавядаюць законам, а ўсе агучаныя закіды зьяўляюцца неабгрунтаванымі. Старшыня КС напісала таксама, што запыт аб прадастаўленьні інфармацыі аб прынятых ёю прынцыпах для вызначэньня складоў пазбаўлены прававой асновы.
У сьнежні 2016 году прэзыдэнт Анджэй Дуда на моцы трох новых законаў аб КС вызначыў Юлію Пшылэбскую старшынём Канстытуцыйнага суду.
яс