Палякі накіраваліся ў Швэцыю тушыць лясныя пажары
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
22.07.2018 17:21
Улады Швэцыі папрасілі эўрапейскія краіны дапамагчы ў змаганьні зь ляснымі пажарамі.
Пажарныя з гораду Познань перад адпраўкай у ШвэцыюPAP/Jakub Kaczmarczyk
Палякі накіраваліся ў Швэцыю тушыць лясныя пажары
Чатыры ўзводы польскіх пажарных (агулам 139 чалавек) накіраваліся ў Швэцыю, каб дапамагчы сваім скандынаўскім калегам у барацьбе зь ляснымі пажарамі. Палякі з сабой забралі таксама 44 пажарныя аўтамабілі ды спэцтэхніку ды аснаджэньне. Дадаткова ў групе знаходзяцца мэдыкі.
Улады Швэцыі папрасілі эўрапейскія краіны дапамагчы ў змаганьні зь ляснымі пажарамі, якія ўзьнікаюць у сувязі са сьпякотным надвор’ем і засухай. Акрамя палякаў, на дапамогу швэдам вырушылі пажарныя зь іншых краін.
Польскія пажарныя былі перакінутыя ў Швэцыю на пароме.

вс