Беспрацоўе ў Польшчы працягвае падаць
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
24.07.2018 12:02
Колькасьць прапаноў працы ў чэрвені склала амаль 138 тыс. 800 вакансій.
pixabay.com/Public Domain CC0
Беспрацоўе ў Польшчы працягвае падаць, паведаміла Галоўнае статыстычнае ўпраўленьне краіны. У чэрвені яго ўзровень склаў 5,9%, упаўшы ў параўнаньні зь месяцам маем на 0,2%.
Паводле статыстыкаў, колькасьць беспрацоўных, якія стаялі на ўліку ў цэнтрах занятасьці насельніцтва, склала 967 тыс. 900 чалавек. Месяц таму гэтая лічба складала 1 млн 2 тыс. 200 грамадзян.
Колькасьць прапаноў працы ў чэрвені склала 138 тыс. 800 вакансій і была на 6,3% меншай у параўнаньні з аналягічным пэрыядам мінулага году.
вс