Новы ўрад Італіі карыстаецца высокай падтрымкай жыхароў краіны
PR dla Zagranicy
Eduard Zholud
29.07.2018 15:47
Высокі ўзровень падтрымкі італьянскага ўрада вынікае з антыміграцыйнай і прасацыяльнай рыторыкі кабінэта Джузэпэ Контэ.
Джузэпэ Контэ (зьлева) разам з прэм'ерам Ірляндыі Леа ВарадкарамPAP/EPA/CHIGI PALACE PRESS OFFICE/FILIPPO ATTILI HANDOUT
Урад Італіі пад кіраўніцтвам Джузэпэ Контэ, які скептычна ставіцца да Эўрапейскага Зьвязу й актыўна супраціўляецца нелегальнай міграцыі, падтрымлівае звыш 60% італьянцаў. Дадзеныя вынікі сацыялягічнага апытаньня апублікаваў міжнародны інстытут Ipsos.
За апошнія 12 гадоў ніводзін урад Італіі не карыстаўся такой падтрымкай пасьля двух месяцаў кіраваньня краінай, рэйтынг дасягае 60% і працягвае расьці. Непасрэдна прэмʼер-міністра Джузэпэ Контэ падтрымлівае каля 70% рэспандэнтаў, ад моманту прыходу да ўлады, гэты паказьнік павысіўся на 10%.
Другім самым папулярным палітыкам у Італіі, з рэйтынгам у 60%, зьяўляецца кіраўнік міністэрства ўнутраных спраў Матэа Сальвіні, які неаднаразова абвінавачваўся ў ксэнафобіі.
На думку аналітыкаў, высокі ўзровень падтрымкі новага італьянскага ўрада вынікае з антыміграцыйнай і прасацыяльнай рыторыкі кабінэта Джузэпэ Контэ.
эж